Беларуская Служба

У Польшчы няма пацверджаных заражэнняў каронавірусам

26.02.2020 15:55
Больш за 20 чалавек у Польшчы падазраюцца ў заражэнні каронавірусам.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne EPA/ANDREA FASANI

Больш за 20 чалавек у Польшчы падазраюцца ў заражэнні каронавірусам, але да гэтага часу ні адзін выпадак не пацверджаны. «Гэтыя людзі праходзяць аналізы на наяўнасць каронавіруса», – паведаміў міністр аховы здароўя Польшчы Лукаш Шумоўскі (Łukasz Szumowski).

- Узятыя пробы слізістай абалонкі, праводзіцца праверка на наяўнасць генетычнага коду віруса ў клетках пацыентаў. І толькі пасля мы зможам сказаць, ці дадзены чалавек інфікаваны каронавірусам ці не. На гэты момант няма ні аднаго пацверджанага заражэння каронавірусам у Польшчы.

Аналізы праводзяцца ў дзвюх лабараторыях у Варшаве. Падрыхтаваныя да працы таксама лабараторыі ў Ольштыне, Гданьску, Жешаве, Познані і Катавіцах.

яс