Беларуская Служба

Я. Качыньскі: Польшчы патрэбная такая ўлада, якая ўжо дасягнула поспеху і ведае, што рабіць

28.02.2020 09:42
Яраслаў Качыньскі адзначыў, што імідж Польшчы на міжнароднай арэне значна палепшыўся, а гэта заслуга між іншым прэзідэнта.
Prezes PiS Jarosław Kaczyński
Prezes PiS Jarosław KaczyńskiFotokon/shutterstock

У Польшчы набірае абароты кампанія перад выбарамі прэзідэнта краіны. Меркаваннем старшыні кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» Яраслава Качыньскага, адна з важнейшых задач штабу актуальнага прэзідэнта Анджэя Дуды – паказаць палякам, чаму грамадству неабходныя чарговыя чатыры гады кіравання Анджэя Дуды. Госць першай праграмы Польскага радыё пазітыўна ацаніў пачатак кампаніі, канвенцыю і сустрэчы з выбарцамі.

Па словах Яраслава Качыньскага, бліжэйшая праграмная канвенцыя прэзідэнта будзе толькі адным з элементаў ягонай кампаніі:

- Наша праграма пазітыўнай перабудовы польскай дзяржавы яшчэ не завершана, неабходна яшчэ шмат зрабіць. Карацей кажучы, перад намі многа задач. На маю думку, такая ўлада, якая ведае, што трэба рабіць, і якая ўжо шмат дасягнула, у якой ёсць вялікія поспехі, вельмі патрэбная Польшчы.

Яраслаў Качыньскі адзначыў, што імідж Польшчы на міжнароднай арэне значна палепшыўся, і гэта таксама заслуга Анджэя Дуды.

Выбары прэзідэнта адбудуцца 10 траўня, другі тур, калі ўзнікне такая неабходнасць, пройдзе 24 траўня.

ІАР ПР/нг