Беларуская Служба

У Польшчы людзей старэйшых за 40 гадоў адправяць на прафілактычныя абследаванні

29.02.2020 10:02
Кошт праграмы складае каля 418 млн еўра на працягу пяці гадоў. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/S_Photo

Міністэрства аховы здароўя Польшчы прадставіла дэталі праграмы «Прафілактыка 40+». У яе рамках лекары павінны ацэньваць фактары рызыкі развіцця найбольш распаўсюджаных захворванняў, накіроўваючы людзей старэйшых за 40 гадоў на правядзенне абследаванняў.

Да гэтага часу ў Польшчы не было прафілактычных абследаванняў, якія запланаваныя ў такіх маштабах, сказаў намеснік міністра аховы здароўя Польшчы Януш Цяшыньскі. Паводле яго, уводзячы пакет абследаванняў «40+», Мінздароўя імкнецца выяўляць цывілізацыйныя хваробы на ранніх стадыях і іх дыягназаваць, калі яны яшчэ не прывялі да якіх-небудзь трывожным сімптомаў. Праграма ахопіць 11 млн чалавек, сказаў Януш Цяшыньскі.

- Праграма ахопіць 11 млн грамадзян ва ўзросце ад 40 да 65 гадоў. Праграма прапануе два пакеты. Асноўны – гэта марфалогія, узровень халестэрыну, глюкозы, пульс і крывяны ціск. Другі пакет – пашыраны, і ахоплівае ўльтрагукавое даследаванне на прадмет анеўрызмы аорты, дыягностыку цукроўкі і анкалагічную дыягностыку.

Праграму цалкам прафінансуе Нацыянальны фонд аховы здароўя Польшчы. Кошт праграмы складае каля 1 млрд 800 млн злотых (каля 418 млн еўра) на працягу пяці гадоў. Выдаткі будуць залежыць ад колькасці людзей, якім будзе неабходна прайсці пашыранае абследаванне.

вс