У Польшчы працягваецца кампанія перад прэзідэнцкімі выбарамі. Падчас свайго першага кангрэсу кандыдат ад права-цэнтрысцкай Грамадзянскай кааліцыі на пасаду прэзідэнта Польшчы Малгажата Кідава-Блоньска прадставіла сваё бачанне прэзідэнцтва. Паводле кандыдаткі, адной з важнейшых тэм з'яўляецца моцная служба аховы здароўя.
Падчас выступлення Кідава-Блоньска сказала, што ў выпадку, калі выйграе прэзідэнцкія выбары, то накіруе ў парламент законапраект, які гарантуе рост фінансавання службы аховы здароўя да 6% ВУП, пачынаючы з 2021 года.
Паводле слоў кандыдаткі, яе другой важнай задачай як прэзідэнта стане ахова навакольнага асяроддзя і кліматычныя пытанні. «Польскія гарады павінны знікнуць з карты гарадоў Еўропы з найбольш забруджаным паветрам», – сказала Малгажата Кідава-Блоньска.
У сваю чаргу дзеючы прэзідэнт і кандыдат у прэзідэнты Анджэй Дуда сёння сустракаўся з жыхарамі Ніжняй Сілезіі.
Першы тур прэзідэнцкіх выбараў пройдзе ў Польшчы 10 мая, другі тур прызначаны на 24 мая.
вс