Беларуская Служба

Польскія кампаніі пачынаюць адчуваць наступствы распаўсюду каронавіруса ў Кітаі

01.03.2020 10:08
Частка фірмаў у выніку затрымкі ў паставак тавараў з Кітая, прыняла рашэнне аб прастоях або скараціла попыт на працоўную сілу.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne. xieyuliang / shutterstock

Закрыццё тысяч заводаў у Кітаі з-за распаўсюджвання каронавіруса пачынае адчувацца і на польскіх прадпрыемствах. Кампаненты з КНР не прыходзяць своечасова, і гэта прыводзіць да прастояў у вытворчасці. Наступствам гэтага стала таксама змяншэнне попыту на працаўнікоў вытворчых лініяў.

Пакуль наступстваў закрыцця фабрык у Паднябеснай не відаць у дадзеных, бо мінула нямнога часу. Акрамя таго, кампаніі не хочуць дзяліцца такой інфармацыяй. Уплыў сітуацыі ў Кітаі назіраюць таксама некаторыя польскія агенцтвы па працаўладкаванні.

Дырэктар агенцтва па працаўладкаванні Manpower Томаш Валенчак (Tomasz Walenczak) удакладніў, што частка фірмаў у выніку затрымкі ў паставак тавараў з Кітая, прыняла рашэнне аб прастоях або скараціла попыт на працоўную сілу, перавяла калектывы на гнуткія формы занятасці. Гэта тычыцца асабліва прадпрыемстваў машынабудавання ды вытворчасцяў электроннага абсталявання.

PAP/эж