Беларуская Служба

У польскіх Татрах забаранілі начныя прагулкі

02.03.2020 11:58
У апошні час усё больш турыстаў блукаюць па Татрах ноччу, а гэта мае негатыўны ўплыў на мясцовую фаўну. 
Tatry nocą
Tatry nocąRuchacz/ Shutterstock

З пачаткам сакавіка ў Татрах ўступіла ў сілу забарона на вандроўкі ў цёмны час содняў. Забарона накіравана на ахову прыроды, у тым ліку на забеспячэнне спакою жывёлаў, а таксама дзеля бяспекі саміх турыстаў. Забарона будзе дзейнічаць да 30 лістапада.

У апошні час усё больш турыстаў блукаюць па Татрах ноччу, таксама расце колькасць лыжнікаў, якія швэндаюцца па Татрах у цёмны час содняў. Гэта мае негатыўны ўплыў на фаўну Татраў. Падчас ранняй вясны многія віды жывёлаў спарваюцца, а цяжарныя самкі рыхтуюцца да родаў.

Забарона на начныя вандроўкі – гэта таксама абарона турыстаў ад наступстваў сустрэчы з мядзведзямі. Ноччу гэтыя жывёлы звычайна становяцца больш агрэсіўнымі, спалоханы драпежнік уяўляю вялікую небяспеку для чалавека. Падчас шматлікіх назіранняў у розных кутках свету высветлілася, што большасць нападаў мядзведзяў на людзей адбываецца менавіта ўначы.

IAR/эж