Беларуская Служба

У некаторых польскіх школах будуць вучыць венгерскую мову

03.03.2020 14:58
Пасля пройдзенага курсу вучні змогуць выехаць на тыднёвы моўны лагер у Венгрыю. 
За партай у ліцэіфота: Яраслаў Іванюк/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Па ініцыятыве Інстытуту польска-венгерскай супрацы імя Вацлава Фэльчака ў польскіх школах будзе праводзіцца навучанне венгерская мовы. Заняткі будуць адбывацца ў пачатковых школах і ліцэях у розных месцах на тэрыторыі цэлай Польшчы, дзе ёсць ахвотныя вучні – гаворыць намеснік дырэктара Інстытуту Кшыштаф Шчэрба:

- З другога семестру дзеці пачынаюць вывучаць вугорскую мову, не толькі ў Варшаве, але і на Прыкарпацці. Калі казаць пра Варшаву, то заняткі будуць праходзіць у трох школах, у Кракаве – у двух. Мне самому было цікава, як дзеці ўспрымуць нашую ідэю. Іх пазітыўны падыход пабіў усе рэкорды.

Урокі венгерскай мовы адбываюцца ў рамках дадатковых заняткаў. Пасля пройдзенага курсу вучні змогуць выехаць на тыднёвы моўны лагер у Венгрыю. Усе кошты пакрывае Інстытут польска-венгерскай супрацы. Ён узнік у 2018 годзе з мэтай умацавання стасункаў паміж краінамі. Сярод галоўных задач – папулярызацыя навучання мовы, культуры і польска-венгерская супраца моладзі.

У 2018 годзе Інстытут распачаў навучанне польскай мовы ў чатырох школах Венгрыі. У бягучым годзе ён распачынае навучанне венгерскай мовы ў Польшчы.

ав