Кшыштаф Босак (Krzysztof Bosak) заклікаў разгледзець магчымасць пераносу даты прэзідэнцкіх выбараў у сувязі з эпідэміяй каранавірусам. Паводле яго, выбары могуць адбыцца напрыканцы канцы лета або восенню. Кандыдат у прэзідэнты ад праварадыкальнай «Канфедэрацыі» Кшыштаф Босак заявіў на прэс-канферэнцыі ў Сейме, што польская Канстытуцыя дае прававыя падставы для прыняцця такога рашэння, а менавита выбары могуць быць перанесены ў выпадку маштабных бедстваў:
-Правядзенне кампаніі ва ўмовах барацьбы з распаўсюджваннем каранавіруса, правядзенне кампаніі на фоне росту колькасці захворванняў стварае нязручную сітуацыю, як для апазіцыі так і для ўраду.
Першы тур прэзідэнцкіх выбараў адбудзецца 10 траўня.Калі ніводзін з кандыдатаў не набярэ больш за палову сапраўдных галасоў, то 24 траўня ў Польшчы пройдзе другі тур.
IAR/эж