Беларуская Служба

Каранавірус распаўсюджваецца па Польшчы

14.03.2020 16:41
Агулам у Польшчы каранавірусам заражана 93 чалавека; з іх два памерлі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePAP/Andrzej Grygiel

Усяго ў суботу было пацверджана 16 новых выпадкаў заражэння краанваірусам новага тыпу. Раней Міністэрства аховы здароўя паведаміла аб 13 новых захворваннях, якія тычацца двух чалавек з Свентакшыскага ваяводства (Старахавіцы), трох з Ніжняй Сілезіі (два ва Уроцлаве і адзін у Баляслаўцы), пяці чалавек з Люблінскага ваяводства (Люблін) і трох з Лодзінскага ваяводства (Лодзь).

Аб першым польскім выпадку пацыента, інфікаванага каранавірусам, Міністэрства аховы здароўя паведаміла 4 сакавіка. З таго часу людзі з каранавірусам былі шпіталізаваныя сярод іншага ў Варшаве, Шчэціне, Познані, Кракаве і Лодзі і г.д.

Агулам, лік людзей заражаных каранавіруса у Польшчы,  ўзрос да 93; з іх два чалавека памерлі; двое памерлі. 12 сакавіка памерла 57-гадовая жанчына, якая праходзіла лячэнне ў лякарні ў Познані, а 13 сакавіка ва ўроцлаўскім шпіталі сканаў 73-гадовы мужчына.

У апошнія дні прынята рашэнне аб адмене масавых мерапрыемстваў і прыпыненні заняткаў у ВНУ, дзіцячых садках, школах і навучальных установах да 25 сакавіка.

Таксама ў Польшчы будзе абмежаваная праца гандлёвых цэнтраў, у якіх пакінуць адкрытымі толькі прадуктовыя крамы, аптэкі, банкі, пральні і крамы са сродкамі асабістай гігіены. Апроч гэтага прыпыненая праца ўсіх рэстаранаў, клубаў, пабаў, бараў, казіно і іншых забаўляльных устаноў.

У той жа час, масавыя сходы будуць абмежаваныя максімум да 50-ці чалавек. Абмежаванне тычыцца таксама маршаў, дэманстрацыяў, рэлігійных абрадаў.

TVP/PAP/IAR/эж