Беларуская Служба

Ліквідаваныя заторы на мяжы з ФРГ

23.03.2020 13:23
Таксама зніклі чэргі на мяжы з Літвой і Славаччынай.
Tiry stojące w kolejce na granicy polsko-niemieckiej w Kołbaskowie
Tiry stojące w kolejce na granicy polsko-niemieckiej w KołbaskowiePAP/Marcin Bielecki

Без чэргаў ажыццяўляецца рух на памежных пераходах на захадзе Польшчы. На сённяшні дзень транспартныя сродкі перасякаюць польска-чэшскую і польска-нямецкую мяжу без значнага чакання. Назіраецца меншая колькасць транспартных сродкаў у параўнанні з першымі днямі аднаўлення памежнага кантролю на ўнутраных межах Еўрапейскага Звязу.

Арганізацыі спраўнага дарожнага руху на межах паспрыяла рашэнне ўраду Польшчы аб адмене запаўнення лакалізацыных кратаў для большасці кіроўцаў і пасажыраў, гаворыць Ёанна Канечняк з Надодранскага памежнага атраду:

-У выпадку нашых памежных пераходаў кантроль адбываецца пастаянна. Супрацоўнік супольных польска-нямецкіх пастарункаў дзейнічаюць разам і ўжо з нямецкага боку падарожнікі атрымлівалі лакалізацыйныя карты. У сярэднім іх запаўнялі за 7 хвілін, калі не было дадатковых пытанняў. Аднак у выпадку кіроўцаў фур, гэта працэдура значна расцягвалася.

Таксама зніклі чэргі на мяжы з Літвой і Славаччынай.

IAR/эж