Беларуская Служба

Польшча асудзіла незаконнае галасаванне ў Абхазіі

23.03.2020 14:26
"Мы рашуча асуджаем любыя захады, якія ладзяцца на акупаваных тэрыторыях без згоды ўрада ў Тбілісі".
Flagi Abchazji przed gmachem w którym mieści się Gabinet Ministrów
Flagi Abchazji przed gmachem w którym mieści się Gabinet MinistrówShutterstock.com/Zhukov Oleg

Польшча лічыць незаконнымі так званыя "прэзідэнцкія выбары", праведзеныя на грузінскай тэрыторыі Абхазіі сепаратысцкімі ўладамі ў Сухумі 22 сакавіка 2020 года. "Мы рашуча асуджаем любыя захады, якія ладзяцца на акупаваных тэрыторыях без згоды ўрада ў Тбілісі", - удакладнілі ў міністэрстве замежных спраў Польшчы.


56-гадовы кандыдат ад апазіцыі Аслан Бжанія выйграў нядзельныя прэзідэнцкія выбары ў Абхазіі, сепаратысцкім утварэнні на тэрыторыі Грузіі. Бжанія перамог былога міністра эканомікі Адгура Ардзінбэ.

Выбары ў падкантрольнай Расіі сепаратысцкай рэспубліцы з'яўляюцца паўторам галасавання 2019 года, вынікі якога былі скасаваныя пасля абвінавачванняў у фальсіфікацыі. Тады Бжанія сышоў з выбарчай кампаніі пасля таго, як перажыў спробу атручвання. Абвінавачванні ў спробах атруціць палітыка з'явіліся і ў гэтым годзе, пасля таго як 2 сакавіка Бжанія трапіў у лякарню.

Галасаванне адбылося, нягледзячы на эпідэмію каранавіруса. Хоць у іншых рэгіёнах Грузіі, а таксама ў Расіі было выяўлена мноства выпадкаў заражэння COVID-19, улады Абхазіі сцвярджаюць, што на іх тэрыторыю вірус не трапіў. Аднак ніякіх тэстаў на яго наяўнасць там не праводзіцца.

Выбары асудзілі ўлады Грузіі, якія прызнаюць Абхазію часткай сваёй дзяржавы. Як заявілі ў МЗС Грузіі, галасаванне "цалкам парушае фундаментальныя нормы і прынцыпы міжнароднага права".

Бжанія, з'яўляецца ўжо пятым лідарам Абхазіі з 2008 года, калі пасля вайны з Расіі супраць Грузіі, Масква прызнала незалежнасць самаабвешчанай рэспублікі.

PR24/эж