Два бліжэйшыя тыдні будуць ключавымі ў барацьбе з каранавірусам - так ацэньвае сітуацыю Міністэрства аховы здароўя Польшчы. Падобная выснова грунтуецца, сярод іншага, на назіранні за тым, што адбываецца ў іншых краінах, кажа - Томаш Лятос, дэпутат Сейму ад кіроўнай партыі “Права і справядлівасць”, старшыня парламенцкай Камісіі па ахове здароўя. На яго думку, прынятыя захады паказваюць, што Польшча можа трымаць распаўсюджванне кранаівруса пад кантролем:
-Мы ўсе павінны спрычыніцца да таго, каб не было гвалтоўнага павелічэння ліку хворы. Дзякуючы гэтаму медычныя службы будуць працаваць больш эфектыўна, сітуацыю можна трымаць пад пэўным кантролем.
24 сакавіка Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла аб новых выпадках захворвання каранірвусам, пацверджаных станоўчым вынікам лабараторных аналізаў.Усяго ў Польшчы інфіцыравана 774 чалавекі, а 9 з іх памерлі.
IAR/эж