Беларуская Служба

Польшча ўсхваляе планаваны пачатак перамоў аб уступленні Македоніі і Албаніі ў ЕЗ

24.03.2020 11:55
Нерашучасць Еўразвязу на Заходніх Баканаў пачалі выкарыстоўваць Расія і Кітай. 
Flagi Macedonii Północnej i Unii Europejskiej
Flagi Macedonii Północnej i Unii EuropejskiejAlexandros Michailidis/ Shutterstock

Міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч вітае папярэднюю згоду краін ЕЗ пачаць перамовы аб уступленні ў супольнасць Паўночнай Македоніі і Албаніі. Карэспандэнтка Польскага радыё ў Брусэлі Бэата Пламецка раней паведаміла, што рашэнне па гэтым пытанні ўзгаднілі паслы Еўразвязу, а 24 сакавіка зялёнае святло даюць міністры па еўрапейскіх справах.

Кіраўнік польскай дыпламатыі Яцэк Чапутовіч падкрэсліў, што Польшча даўно дамагаецца пачатку перамоў. Міністр дадаў, што ўрады дзвюх краін пачалі неабходныя рэформы і мадэрнізацыю. Ён таксама акцэнтаваў увагу на геапалітычны аспект:

-Мы ўвесь час звяртаем увагу, што апроч Еўразвязу ў гэтым рэгіёне прысутнічаюць іншыя актары, якія прадстаўляюць іншыя каштоўнасці і з’яўляюцца пэўнай канкурэнцыяй еўрапейскай мадэлі развіцця. Геапалітычныя аргументы, аргументы бяспекі сталі дадатковымі чыннікамі ў прыняцці рашэння аб пачатку перамоў.

Нерашучасць Еўразвязу на Заходніх Баканаў пачалі выкарыстоўваць Расія і Кітай. Гэтыя дзяржавы намагаюцца стварыць там уласныя сфер уплыву. Больш за два гады краіны-чальцы ЕЗ не маглі дамовіцца аб пачатку перамоў па далучэнні Паўночнай Македоніі і Албаніі да супольнасці. Аднак цяпер сітуацыя кардынальна змянілася.

IAR/эж