За мінулыя 24 гадзіны быў зафіксаваны 341 выпадак парушэння каранціну. Цягам мінулых содняў супрацоўнікі паліцыі праверылі амаль 88 тысяч чалавек, якія знаходзяцца на каранціне.
Колькасць парушэнняў аналагічна той, якая назіралася ў папярэднія дні. Прэс-сакратар начальніка Галоўнага ўпраўлення паліцыі Мар’юш Цярка паведаміў, што пераважная большасць людзей, якія знаходзяцца на каранціне, паводзяць сябе адказна:
-Крыху больш за 300 парушэнняў каранціну – гэта невялікая колкасць. Кожнага разу паліцыянты будуць адпаведна рэагаваць і дасылаць пратаколы ў суд ці ў Дзяржаўную санітарную інспекцыю.
Паліцыянты атрымалі ад людзей, якія знаходзяцца пад прымусовым каранцінам, больш за 200 просьбаў аб дапамозе. Гаворка ідзе ў асноўным аб куплі прадуктаў харчавання, дастаўцы пасылак або вывазе смецця з жытла.
За невыкананне прымусовага каранціну можа пагражаць штраф у памеры 30 тысяч злотых (больш за 6,5 тысяч еўра).
IAR/эж