Беларуская Служба

У Варшаве каранцін парушыла 50 чалавек

25.03.2020 10:04
Паліцыя зазначае, што за парушэнне рэжыму пагражаюць высокія штрафы, нават да 5 тыс. злотых
Варшаўскія медыкі за працайPAP/Andrzej Lange

Варшаўскі партал wawalove.pl інфармуе, што ў польскай сталіцы каранцін парушыла 50 чалавек. У Польшчы грамадзяне, якія могуць быць заражаныя каранавірусам, павінны знаходзіцца на хатнім каранціне два тыдні. Паліцыя рэгулярна, прынамсі раз у суткі, правярае, ці такі чалавек сядзіць дома. У пятніцу было паведамлена, што чарговыя два чалавекі парушылі каранцінны рэжым: адзін з іх пайшоў у краму, а іншы – бегаць у парк. Агулам колькасць жыхароў сталіцы, якія не прытрымліваліся каранціну, склала 50 чалавек, інфармуе паліцыя і зазначае, што за парушэнне рэжыму пагражаюць высокія штрафы, нават да 5 тыс. злотых, паведамляе партал wawalove.pl.

вс