Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Мар’юш Блашчак падзякаваў салдатам і афіцэрам Войска Польскага за службу падчас эпідэміі. У эфіры Першага каналу Польскага радыё Блашчак сказаў, што актуальна ў барацьбе з каранавірусам удзельнічае больш за 5 тыс. 200 ваеннаслужачых. Яны дапамагаюць у ахове граніц Памежнай службе Польшчы, а таксама падтрымліваюць паліцыю ў ахове правапарадку. У сваю чаргу салдаты Войск тэрытарыяльнай абароны дапамагаюць насельніцтву, сказаў міністр.
- Ваеннаслужачыя клапоцяцца пра старэйшых людзей, прыносяць прадукты, робяць пакупкі, зазіраюць да ветэранаў – салдаты Войск тэрытарыяльнай абароны знаходзяцца цяпер на першай лініі. Дарэчы, іх задача ў мірны час – менавіта дапамога насельніцтву.
Мар’юш Блашчак таксама паведаміў, што Войскі тэрытарыяльнай абароны адкрылі спецыяльную тэлефонную лінію, на якой дзяжураць вайсковыя псіхолагі. Кожны жыхар Польшчы можа па тэлефоне звярнуцца па псіхалагічную дапамогу.
вс