Беларуская Служба

У Польшчы колькасць смяротных ахвяр каранавіруса вырасла да 13 чалавек

25.03.2020 15:21
Ведамства аховы здароўя паінфармавала пра 56 новых выпадкаў заражэння вірусам у краіне.
Персанал Варшаўскага ваяводскага інфекцыйнага шпіталяPAP/Leszek Szymański

Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла, што колькасць смяротных ахвяр каранавіруса ў краіне павялічылася да 13 чалавек. Ноччу ў шпіталі ва Уроцлаве памерлі двое мужчын ва ўзросце 41 і 71 гадоў, а днём – 71-гадовы мужчына ў горадзе Баляславец на захадзе краіны. Усе смяротныя ахвяры мелі таксама іншыя хранічныя захворванні.

Ведамства аховы здароўя паінфармавала пра 56 новых выпадкаў заражэння вірусам у краіне. Такім чынам, колькасць інфікаваных у Польшчы грамадзян вырасла да 957 чалавек.

вс