Беларуская Служба

Расія выкарыстоўвае пандэмію кранавіруса для дыскрэдытацыі Польшчы

26.03.2020 11:46
Расійскі сенатар  заявіў, што Польшча не прапусціла расійскія самалёты з гуманітарнай дапамогай для Італіі - абвінавачванні аказаліся лжывыя.
.
.PAP/Jakub Kaczmarczyk

Сенатар РФ Аляксей Пушкоў напісаў у сацыяльнай сетцы Twitter, што польскі ўрад не прапусціў праз сваю паветраную прастору расійскія самалёты з гуманітарнай дапамогай для  Італіі.

Публікацыю палітыка падхапілі многія расійскія СМІ, а крамлёўскае інфармацыйнае агенцтва «Супутнік» пераклала яе на замежныя мовы і распаўсюдзіла па ўсім свеце.

Цягам апошніх некалькіх дзён урад РФ адправіў у Італію больш за дзясятак самалётаў з лекарамі і медычнай дапамогай, і гэта нягледзячы на тое, што насуперак сцвярджэнням Крамля эпідэмія каранавіруса пачынае імкліва набіраць абароты ў самой Расіі.

Усю аперацыю па аказанні дапамогі Італіі ажыццяўляе Міністэрства абароны, і Масква  намагаецца выкарыстаць яе для правядзення інфармацыйнай кампаніі супраць санкцый Еўрапейскага Звязу.

Аднак абвінавачванні Аляксея Пушкова лжывыя. Міністэрства замежных спраў Польшчы паведаміла польскаму інфармацыйнаму парталу Onet, што расяяне наагул не прасілі дазволу на пралёт праз польскую паветраную прастору самалётаў з гуманітарным грузам.

Расійскія паведамленні таксама зняпраўдзіў у Twitter намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач.

эж