Кіраўнік канцылярыі прэм'ер-міністра Польшчы Міхал Дворчык абвясціў, што з наступнага тыдня будзе запушчаны «паветраны мост», па якім у Польшчу будуць дастаўляцца медычнае абсталяванне.
Міхал Дворчык падкрэсліў, што запуск «паветраны мост» з Кітаем стаў магчымым дзякуючы гутарцы прэзідэнта Анджэй Дуды з прэзідэнтам КНР Сі Цзіньпінам:
-З наступнага тыдня распачынае «паветраны мост», па якім будуць дастаўляцца тавары неабходныя медычным службам, а таксама іншым службам заангажаваным у барацьбу з каранавірусам.
Шэф канцылярыі прэмʼер-міністра ўдакладніў, што прыватныя кампаніі і органы мясцовай ўлады таксама змогуць выкарыстоўваць «паветраны мост» з КНР.
26 сакавіка ў Варшаўскім аэрапорце прызямляцца тры першыя самалёты з медычным абсталяваннем з Кітая.
Нагадаем, Польшча функцыянуе ва ўмовах стану эпідэміі. 26 сакавіка ў краіне налічвалася больш за 1100 выпадкаў каранівруса, 14 чалавек памерлі ў выніку гэтай хваробы.
IAR/эж