У канфлікце з урадавай кааліцыяй Польшчы вакол судовай рэформы шэраг польскіх суддзяў пацярпеў паразу ў судзе Еўрапейскага Звязу. У чацвер, 26 сакавіка, суд У Люксембургу адхіліў два хадайніцтвы, пададзеныя акруговымі судамі Варшавы і Лодзі, палічыўшы, што пытанне аб тым, ці адпавядае новы парадак накладання на суддзяў дысцыплінарнага спагнання з правам на эфектыўную судовую абарону, не з'яўляецца прадметам разгляду вышэйшым судом ЕЗ.
Сутнасць канфлікту, які доўжыцца ўжо з 2017 года, заключаецца ў асцярогах часткі суддзяў, якія лічаць што ўрадавыя рэформы падрываюць незалежнасць польскага правасуддзя. Суды ў Варшаве і Лодзі выказвалі заклапочанасць тым, што суддзі, якія вынеслі рашэнні на двух судовых працэсах, могуць быць падданыя дысцыплінарнаму спагнанню. Яны звяртаюць увагу на тое, што ў выніку правядзення судовай рэформы міністр юстыцыі аказвае ўплыў на ўзбуджэнне і ход судовага працэсаў. Такім чынам, дысцыплінарная падсуднасць можа стаць інструментам для адхілення непажаданых асоб, мяркуюць прадстаўнікі некаторыя прадстаўнікі польскай Фэміды.
У той жа час Суд ЕЗ у Люксембургу выказаў падтрымку польскім калегам, падкрэсліўшы, што ім не павінна пагражаць дысцыплінарнае спагнанне праз тое, што яны звярнуліся ў судовы орган Еўразвязу.
паводле dw.com/эж