Пажарнікі дапамагаюць медычным службам у барацьбе з эпідэміяй каранавіруса. Ратавальнікі прысутнічаюць на межах, а таксама ў палявых аддзяленнях хуткай дапамогі пры лякарнях.
Прэсавы сакратар Дзяржаўнай пажарнай варты старэйшы капітан Кшыштаф Батарскі паведаміў, што пажарныя разлікі таксама ўключыліся ў дастаўку лекаў і прадуктаў харчавання людзям, якія знаходзяцца на каранціне:
-На 55 пунктах памежнага кантролю больш за 260 ратавальнікаў праверылі тэмпературу амаль у 20 тысяч чалавек. Па ўсёй Польшчы мы дапамаглі стварыць больш за 190 палявых прыёмных пакояў. Больш за 1,5 тысячы пажарнікаў дастаўляюць прадукты, лекі людзям, які знаходзяцца на каранціне.
Між тым, лік пацверджаных выпадкаў захворвання каранавірусам у Польшчы дасягнуў 1437 чалавек. У выніку хваробы тут загінула 16 чалавек.
IAR/эж