Міністэрства юстыцыі Польшчы ў сувязі з эпідэміяй каранавіруса і абмежаваннем дзейнасці судоў падрыхтавала шэраг комплексных захадаў. Яны ўвайшлі ў прыняты 28 сакавіка 2020 года Сеймам пакет спецыяльных законаў, вядомы пад назвай «Антыкрызісны шчыт».
Сярод іншага новымі законамі прадугледжана магчымасць перадачы судамі найбольш надзённых справаў, спрошчаная дэлегацыя суддзяў там, дзе ёсць найбольшыя кадравыя патрэбы, прыпыненне выканання працэсуальных тэрмінаў па многіх відах спраў.
Цяпер асноўнай мэтай дзейнасці Міністэрства юстыцыі з'яўляецца забеспячэнне функцыянавання агульных, ваенных і адміністрацыйных судоў у асаблівых умовах, звязаных з процідзеяннем эпідэміі. Сярод іншага, гаворка ідзе пра тое, каб гарантаваць разгляд у судах неадкладных спраў, якія патрабуюць пільнай увагі. Гэта павінна быць магчымым і ў тым выпадку, калі суд у дадзеным населеным пункце будзе цалкам зачынены на пэўны перыяд, напрыклад, у выпадку неабходнасці змяшчаць на каранцін суддзяў, судовых асэсараў або супрацоўнікаў суда. Найважнейшымі правамі, якія павінны быць у цяперашні час абаронены, зʼяўляюцца здароўе і жыццё польскіх грамадзян.
Тым часам у Польшчы працягвае расці лік заражаных караніврусам. Станам на 29 сакавіка тут налічвалася больш за 1700 выпадкаў хваробы, у яе выніку памерлі 19 чалавек.
IAR/WP/эж