Польскае радыё з нагоды 10-й гадавіны Смаленскай катастрофы, у якой загінуў прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі і яшчэ 95 чалавек, выдала два ўнікальныя альбомы, якія складаюць фанаграфічны выраз нацыянальнай памяці. Гэта альбомы «Прэзідэнт РП Лех Качыньскі – сведчанне» і «Смаленск – апошняя місія» – расказвае Яанна Мітка з Архіва Польскага радыё:
- Гэта нашая даніна, па-першае, ахвярам катастрофы і прэзідэнту Леху Качыньскаму. Першы альбом складаецца з пяці дыскаў і ўтрымлівае выступы, прамовы польскага прэзідэнта, звязаныя з найважнейшымі падзеямі ў Польшчы і свеце. Ён аздоблены цудоўнымі здымкамі. Таму гэта не толькі фанаграфічны альбом, але і фатаграфічны.
Альбом «Смаленск – апошняя місія. У памяць ахвяр смаленскай катастрофы ў 2010 годзе» складаецца з двух дыскаў. На іх змешчаны архіўныя запісы выказванняў важных постацяў касцёла і польскай палітыкі, запісаныя падчас жалобных урачыстасцяў, якія адбыліся пасля 10 красавіка 2010 году.
Старшыня праўлення Польскага радыё Агнешка Каміньска падкрэслівае, што матэрыялы з увагі на ўнікальны характар запісаў выконваюць адукацыйную функцыю і з’яўляюцца фанаграфічным выразам нацыянальнай памяці.
ав