Беларуская Служба

Польшча адсудзіла ў «Газпрома» 1,5 млрд долараў

31.03.2020 08:39
«Польская нафтагазавая кампанія» заявіла пра перамогу над расійскім «Газпрамам» у Стакгольмскім арбітражы.
Siedziba Gazpromu w Samarze w Rosji
Siedziba Gazpromu w Samarze w RosjiMindscape studio/ Shutterstock

«Польская нафтагазавая кампанія» PGNiG у панядзелак, 30 сакавіка, заявіла пра перамогу над расійскім «Газпрамам» у Стакгольмскім арбітражы. Паводле прэс-рэлізу, апублікаванага на сайце кампаніі PGNiG, суд прыняў рашэнне перагледзець цэнавую формулу на куплю газу, які пастаўляецца «Газпромам» па Ямальскім кантракце, зрабіўшы яе больш блізкай да рынкавай. Па ацэнцы польскага боку, цяпер «Газпрому» давядзецца выплаціць PGNiG каля 1,5 млрд долараў кампенсацыі за пераплаты з перыяд з 1 лістапада 2014 (гэта значыць даты, калі PGNiG падала заяўку на перагляд кантрактнай цаны) па 29 лютага 2020 года.

Як заявіў старшыня праўлення «Польскай нафтагазавай кампаніі» Ежы Квеціньскі, атрыманыя ад «Газпрома» грошы польскае прадпрыемства збіраецца, акрамя іншага, інвеставаць у дыверсіфікацыю сістэм газазабеспячэння і развіццё энергетычных сістэм, якія не ажыццяўляюць выкідаў вуглякіслага газу ў атмасферу.

У сваю чаргу прадстаўнікі ТАА «Газпром экспарт» 30 сакавіка пацвердзілі, што атрымалі рашэнне арбітражнага трыбунала ў Стакгольме ў рамках разгляду па пераглядзе цаны на газ па кантракце з польскай кампаніяй PGNiG і ў дадзены момант займаюцца яго вывучэннем. «Пакуль даваць якія-небудзь ацэнкі магчымых выплат заўчасна», – цытуе прадстаўнікоў расійскай кампаніі ў гэтай сувязі інфармагенцтва ТАСС.

Ямальскі кантракт на пастаўку газу, падпісаны кампаніям «Газпрам» і PGNiG у 1996 годзе, прадугледжвае аб'ём паставак расійскага газу ў Польшчу ў памеры каля 10,2 млрд кубаметраў у год. Пры гэтым у адпаведнасці з умовай дамовы «бяры або плаці» канцэрн PGNiG абавязаны аплачваць як мінімум 8,7 млрд кубаметру газу ў год, нават калі не мае патрэбы ў такіх абʼёмах паставак, адзначаецца на сайце кампаніі. У той жа час за кожным бокам захоўваецца права запатрабаваць перагляду дзейсных коштаў на газ, у выпадку калі кампаніі падасца, што яны не адпавядаюць рынкавых.

Менавіта гэтым правам і скарысталася «Польская нафтагазавая кампанія» у лістападзе 2014 года. Пазоў супраць «Газпрома» польскі канцэрн накіраваў у арбітражны трыбунал у Стакгольме ў лютым 2016 года.

У лістападзе 2019 года PGNiG паведаміў, што не збіраецца працягваць дзеючы да 2022 Ямальскі кантракт з «Газпромам». У 2018 і 2019 гадах Польшча падпісала доўгатэрміновыя кантракты на куплю звадкаванага газа ў ЗША.

Акрамя таго, чакаецца, што з 2022 года Польшча будзе таксама штогод атрымліваць да 10 млрд кубаметраў газу праз газаправод Baltic Pipe, які павінен злучыць яе праз Данію з нарвежскім шэльфам.

паводле dw.com/эж