Прадпрыемства «Дзяржаўныя лясы Польшчы» выдзеліць два мільёны злотых (прыкладна 440 тысяч еўра) на барацьбу з эпідэміяй каранавіруса. Як заявіў міністр навакольнага асяроддзя Польшча Міхал Вось, сродкі ад леснікоў пойдуць на падтрымку шпіталяў:
-Да ўсіх рэгіянальных дырэктараў прадпрыемства «Дзяржаўныя лясы Польшчы» была даведзена просьба, каб тыя даведаліся пра патрэбы мясцовых лякарняў. Рыхтуецца адпаведны спіс, сярод іншага, туды трапілі апараты штучнага дыхання. Напрыклад, у Торуні не хапае машыны хуткай дапамогі, таксама не стае транспартнага аўтамабіля для санітарна-эпідэміялагічнай станцыі.
Кіраўнік экалагічнага ведамства Міхал Вось дадаў, што рэгіянальныя дырэкцыі «Дзяржаўных лясоў» ужо падпісваюць з лякарнямі дамовы аб выдзяленні фінансавых сродкаў.
IAR/эж