Беларуская Служба

Полька Анна Фатыга ўключана ў «Групу мудрацоў » НАТА

31.03.2020 12:45
«Група мудрацоў», якую склікаў генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг, павінна прапанаваць захады, накіраваныя на ўзмацненне палітычнага значэння блоку.
Былы міністр замежных спраў Польшчы Анна Фатыга Anna Fotyga - Biuro Poselskie / Facebook

Былая міністр замежных спраў Польшчы, а цяпер дэпутат Еўрапейскага Парламенту Анна Фатыга ўвайшла ў групу экспертаў, якая складаецца з 10 чалавек. Так званая «Група мудрацоў НАТА» распрацоўвае план рэформы Паўночнаатлантычнага альянсу. Анна Фатыга з'яўляецца адзіным прадстаўніком Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў спецыяльнай экспертнай камісіі.

«Група мудрацоў», якую склікаў генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг, павінна прапанаваць захады, накіраваныя на ўзмацненне палітычнага значэння блоку.

Ідэя стварэння «Групы мудрацоў» нарадзілася на саміце ў Лондане ў снежні мінулага года. Гэта стала наступствам неабходнасці перагляду ў адносінах Еўропы і Паўночнай Амерыкі.

Нагадаем, што польскі еўрадэпутат Анна Фатыга суаўтар дакладу аб метадах вядзення Расіяй гібрыднай вайны супраць Украіны, які быў прадстаўлены ў Еўрапарламенце летась восенню.

IAR/эж