X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Урад Польшчы ўводзіць чарговыя сацыяльныя абмежаванні

31.03.2020 13:56
Уводзяцца абмежаванні на доступ да паркаў і месцаў адпачынку, будуць закрытыя гарадскія станцыі пракату ровараў і г.д.
W stolicy i okolicach kwarantannie podlega ponad 15 tys. osób
W stolicy i okolicach kwarantannie podlega ponad 15 tys. osób PAP/Darek Delmanowicz

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі абвясціў аб новых абмежаваннях у сувязі з эпідэміяй каранавіруса. Новыя захады накіраваны на перадухіленне гвалтоўнага росту ліку хворых. Рашэнні аб узмацненні рэжыму эпідэміялагічных абмежаванняў было прынята падчас пасяджэння ўрадавай групы па кіраванні крызіснымі сітуацыямі. Матэвуш Маравецкі заклікае захоўваць сацыяльную дыстанцыю: 

-Самае галоўнае абмежаванне – гэта захаванне дыстанцыі, сацыяльнай адлегласці ў эпідэміялагічным значэнні. Гэтыя захады накіраваныя на стрымліванне распаўсюджвання віруса. Неабходна выконваць дыстанцыю ў два метры ад іншага чалавека за выключэннем тых выпадкаў, калі мама ці тата клапоцяцца аб дзіцяці падчас прагулкі або калі гаворка ідзе аб дапамозе чалавеку з абмежаванымі магчымасцямі. Давайце выконваць дыстанцыю, у тым ліку ідучы па тратуары, калі камусьці ўсё ж такі даводзіцца пакідаць дом.

Матэвуш Маравецкі заявіў, што ўрад уводзіць абмежаванні на доступ да паркаў і месцаў адпачынку, будуць закрытыя гарадскія станцыі пракату ровараў.

Прэмʼер удакладніў, што абмежаванні закрануць таксама пункты гандлю і рынкі. У крамах у чарзе на касу змогуць адначасова знаходзіцца максімальна тры чалавекі, а ў паштовых аддзяленнях у чарзе да аднаго акенца адначасова змогуць стаяць два чалавекі.

У Польшчы будуць зачыненыя ўсе салоны прыгажосці і цырульні. На выхадных будуць зачыненыя ўсе будаўнічыя крамы. Пры гэтым прэмʼер запэўніў, што прадуктовыя крамы, аптэкі і крамы са сродкамі асабістай гігіены, застануцца адчыненымі, але з 10 да 12 гадзін дня іх змогуць наведваць толькі асобы старэйшыя за 65 гадоў.

IAR/эж