Міністр дзяржаўных актываў, віцэ-прэм’ер Польшчы Яцэк Сасін заявіў, што ў дзяржавы ёсць стратэгія па выратаванні нацыянальнага авіяперавозчыка.
Віцэ-прэм'ер Яцэк Сасін у эфіры тэлебачання TVP1 заявіў, што дзяржава будзе падтрымліваць авіялініі LOT:
- LOT пакуль рэалізуе праграму вяртання палякаў дадому, але мы разлічваем на тое, што паветраны рух над Еўропай не будзе функцыянаваць цягам доўгіх месяцаў. Сёння мы ўжо рыхтуемся да таго, каб LOT пераадолелі гэты крызіс. Напэўна туту не абыдзецца без дапамогі дзяржавы. Мы, як урад, зробім усё дзеля таго, каб LOT ды іншыя прадпрыемствы перажылі гэты складаны крызіс і потым зноў былі рухавіком польскай гаспадаркі.
Яцка Сасіна спыталі аб сітуацыі з польскім авяіперавозчыкам пасля навінаў з Партугаліі. Увечары 31 сакавіка тамтэйшы нацыянальны перавозчык TAP абвясціў, што ў сувязі з крызісам звольніць 90% сваіх супрацоўнікаў.
IAR/эж