Прэсавы сакратар Міністэрства аховы здароўя Польшчы Войцех Андрусевіч паведаміў, што за суткі 31 сакавіка было праведзена каля 5 тысяч тэстаў на наяўнасць у арганізме кітайскага патагена:
- Магчымасці нашых лабараторыяў пастаянна растаюць, зараз яны могуць даследаваць да 6 тысяч проб. Таксама пастаянна расце колькасць лабараторыяў, якія могуць выяўляць каранавірус. У хуткім часе, аперацыйныя магчымасці нашых устаноў дазволяць ажыццяўляць аналіз да 10 тысяч проб на дзень.
У цяперашні час генетычнае даследаванне на прысутнасць SARS-cov-2 праводзіць больш за 40 лабараторыяў, раскіданых па ўсёй Польшчы.
Тым часам смертаносны вірус працягвае распаўсюджвацца па Польшчы. Станам на 1 красавіка 2347 чалавек былі інфікаваныя SARS-cov-2, 35 з іх памерлі.
IAR/WP/эж