У 24 месцах пазбаўлення волі на тэрыторыі цэлай Польшчы распачалася вытворчасць ахоўных масак – інфармуе прэс-сакратар Генеральнага дырэктара турэмнай службы Эльжбета Кракоўска. Рашэнне ў гэтай справе прыняў міністр юстыцыі Збігнеў Зёбра.
Эльжбета Кракоўска сказала, што за месяц вязні пашыюць амаль мільён масак:
-Зняволеныя шыюць напрацягу аднаго дня 20 тысяч масак. У турме ў Валові з панядзелку плануецца распачаць вытворчасць сродкаў дэзынфекцыі. План прадугледжвае вытворчасць 80 тысяч літраў у месяц.
Матэрыялы для вытворчасці пастаўляюць установы, якія такім чынам уключаюцца ў барацьбу з распаўсюдам каранавірусу.
ав