Беларуская Служба

Жыхар Грыфіц заплаціць 4600 еўра штрафу за парушэнне каранціну

05.04.2020 16:46
Функцыянеры паліцыі падчас некалькіх кантроляў не засталі мужчыны дома.
 ,
Паліцыя сочыць, каб палякі выконвалі правілы каранціну PAP/Łukasz Gągulski

Штраф у памеры 20 тысяч злотых павінен заплаціць жыхар Грыфіцкага павету, які неаднаразова парушыў правілы каранціну. Падкамісар Анна Гэмбала з Ваявудскай камендатуры паліцыі ў Шчэціне паінфармавала, што функцыянеры падчас некалькіх кантроляў не засталі мужчыны дома:

-У кожным з гэтых выпадкаў паліцыянты інфармавалі санітарныя службы. Служба прыняла рашэнне, што накладзе на гэтага неадказнага мужчыну штраф у памеры ажно 20 тысяч злотых (прыкладна 4600 еўра). Паліцыя ўручыць яму штраф у бліжэйшым часе. У мужчыны будзе 7 дзён, каб яго заплаціць.

Толькі напрацягу апошніх сутак паліцыянты ў Заходнепаморскім ваяводстве сцвердзілі 26 выпадкаў парушэння каранціну. За гэта пагражае ад 5 да 30-ці тысяч злотых.

ав