Нядзеля – гэта апошні дзень акцыі LOTdoDomu (Палёт дамоў). Міністэрства замежных спраў, якое каардынуе акцыю, паінфармавала, што сёння ў Польшчу прыляцяць апошнія сем самалётаў – з Бэрген, Дубліна, Стакгольму і Цюрыха. Апошні рэйс адбудзецца на трасе Лондан- Варшава. Акцыя распачалася 15 сакавіка.
Часта гэта была адзіная магчымасць вяртання ў Польшчу з рэгіёнаў свету, якія былі адрэзаныя ад рэгулярнага транспарту па прычыне эпідэміі каранавіруса. У рамках акцыі самалёты польская авіякампаніі забіралі палякаў з Кубы, Аргентыны, Аўстраліі, Тайланду, Кітая, Шры-Ланкі.
Нягледзячы на канец акцыі флот кампаніі LOT будзе выкарыстоўвацца для перавозкі тавараў па замове дзяржаўных кампаній.
Пасажырскія авіярэйсы адмененыя да 19 красавіка.
ав