Беларуская Служба

Праз тыдзень Польшча паслабіць сацыяльныя абмежаванні ў некаторых галінах жыцця

10.04.2020 11:39
Апоўдні 10 красавіка ў Польшчы каранавірус выяўлены ў 5742 чалавек, 175 з іх памерлі.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.PAP/Łukasz Gągulski

Міністэрства аховы здароўя Польшчы абяцае, што з сярэдзіны красавіка ўрад будзе паступова змяншаць абмежаванні ў некаторых галінах народнай гаспадаркі. Прэсавы сакратар Міністэрства аховы здароўя Войцех Андрусевіч падкрэсліў, што менавіта з гэтай прычыны з 16 красавіка ў Польшчы ўводзіцца абавязак выкарыстання ў грамадскіх месцах ахоўных масак:

-Не забывайце, што наша ахова здароўя таксама павінна мець сродкі на ўтрыманне. Каб было фінансаванне – гаспадарка павінна дзейнічаць. У тым ліку, грамадзяне і прадпрымальнікі павінны плаціць унёскі ў Фонд сацыяльнага страхавання. Пасля 16 красавіка на вуліцах з’явіцца больш людзей. Адпаведна абавязак засланяць нос і рот будзе надзвычай патрэбны.

Паводле апошніх звестак Міністэрства аховы здароўя, апоўдні 10 красавіка ў Польшчы каранавірус выяўлены ў 5742 чалавек, 175 з іх памерлі.

IAR/эж