Беларуская Служба

МЗС Польшчы ў чарговы раз заклікае Расію вярнуць абломкі ўрадавага Ту-154М

10.04.2020 15:16
МЗС  Польшчы накіравала амбасадзе РФ у Варшаве дыпламатычную ноту, у якой заклікае расійскі бок неадкладна вярнуць уласнасць Польшчы. 
      ,      -154
Канструкцыя на тэрыторыі аэрадрома "Паўночны" каля Смаленска, пад якой Расія захоўвае абломкі Ту-154Мhttps: / / twitter.com / msz_rp

10 красавіка, у 10 гадавіну Смаленскай катастрофы Міністэрства замежных спраў Польшчы накіравала амбасадзе РФ у Варшаве дыпламатычную ноту, у якой заклікае расійскі бок неадкладна вярнуць уласнасць Польшчы  - абломкі самалёта Ту-154М. Пра гэта знешнепалітычнае ведамства Польшчы паведаміла ў сацыыяльнай сетцы Twitter.

"Ні адна норма міжнароднага права не дае падставы для ўтрымання Расіяй уласнасці Польшчы", - адзначаецца ў паведамленні МЗС.


Абломкі Ту-154М да гэтага часу застаюцца на тэрыторыі аэрадром «Смаленск-Паўночны». Прадстаўнікі польскай улады неаднаразова ўздымалі пытанне яго вяртання падчас перамоваў з расійскім бокам. Летась у траўні міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч нагадаў аб гэтай праблеме на сустрэчы з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым.

Затым у верасні 2019 года Чапутовіч, прадстаўляючы пазіцыю Польшчы са справаздачы аб выкананні рэзалюцыі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, заявіў, што Расія не жадае выконваць палажэнні рэзалюцыі. Кіраўнік дыпламатыі паведаміў, што Польшча будзе падымаць гэтае пытанне ў Радзе Еўропы і "спрабаваць знайсці рашэнне, як  абломкаў будуць вернутыя польскаму боку".

Міністр тады заявіў, што знаходжанне  абломкаў Ту-154М на тэрыторыі Расіі не мае прававых падстаў і не мае рацыянальнага абгрунтавання. Чапутовіч падкрэсліў, што Польшча гатовая да перамоваў па гэтым пытанні з Расіяй непасрэдна ці з удзелам трэцяга боку.

Аднак да гэтага часу Следчы камітэта РФ запэўніваў, што яго следства па крымінальнай справе аб катастрофе працягваецца, а абломкі самалёта з'яўляюцца рэчыўным доказам і з гэтае прычыны не могуць быць вернутыя Польшчы.

Летась агледзець абломкі Ту-154М на тэрыторыі аэрадрома «Паўночны» змаглі прадстаўнікі Нацыянальнай пракуратуры Польшчы, якія двойчы праводзілі працэдурныя мерапрыемствы, звязаныя з вывучэннем абломкаў самалёта.

PAP/эж