Беларуская Служба

Прэзідэнт у размове з юзерамі прадставіў плюсы карэспандэнцыйных выбараў

18.04.2020 10:15
Міністр аховы здароўя Польшчы выдаў рэкамендацыі на тэму правядзення выбараў у часе эпідэміі.
   QA
Прэзідэнт Польшчы падчас Q&AFoto: twitter.com/@wkolarski

У размове з палякамі пра дапамозе сучасных сродкаў інфармацыі прэзідэнт Анджэй Дуда сказаў, што карэспандэнцыйныя выбары, акрамя бяспекі, могуць мець плюсы па яўцы. Ён дадаў, што размовы пра байкот з’яўляюцца «поўнай безадказнасцю». Прэзідэнт таксама падкрэсліў, што не ўяўляе сабе, каб палякі за мяжой не маглі ўдзельнічаць у галасаванні.

Учора міністр аховы здароўя Польшчы Лукаш Шумоўскі выдаў рэкамендацыі на тэму правядзення выбараў у часе эпідэміі. Першы тур галасавання запланаваны на 10 траўня. Паводле міністра Шумоўскага, выбары ў траўні могуць адбыцца толькі ў форме карэспандэнцыйнага галасавання, ці ў традыцыйнай праз два гады.

Падчас размовы з юзерамі Анджэй Дуда зазначыў, што 6 жніўня новы прэзідэнт павінен скласці прысягу. Прэзідэнт заявіў, што калі парламенцкая большасць прыме рашэнне падоўжыць яго паўнамоцтвы да сямі гадоў, без магчымасці перавыбараў, то ён падпарадкуецца такому рашэнню.

ав