Прэзідэнт Анджэй Дуда правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Дональдам Трампам пра польска-амерыканскую супрацу ў часе эпідэміі, удзеле НАТА ў барацьбе з каранавірусам і гаспадарчую супрацу – паведаміў кіраўнік кабінету прэзідэнта Кшыштаф Шчэрскі, піша onet.pl.
Міністр паінфармаваў, што Польшча вышле медычную місію ў Чыкага ў штаце Ілінойс. Польскія медыкі падтрымаюць мясцовую службу здароўя, а таксама пройдуць практыку ў лячэнні заражаных каранавірусам.
Прэзідэнты таксама падкрэслілі, што трэба абмеркаваць магчымасці большага ўдзелу НАТА, калі гаворка ідзе пра магчымасці вайсковай медыцыны – сказаў Шчэрскі.
Прэзідэнты таксама абмеркавалі супрацу даследчых установаў Польшчы і ЗША ў даследаваннях над прышчэпкай, а таксама пытанне сучасных, хуткіх тэстаў на каранавірус, якія Польшча хоча купіць у ЗША.
ав