Па прычыне эпідэміі каранавірусу сёлетнія памятныя ўрачыстасці пройдуць у віртуальным свеце.
77 гадоў таму, 19 красавіка 1943 году, калі немцы прыступілі да акцыі ліквідацыі гета, супраціў аказала каля тысячы слаба ўзброеных яўрэйскіх жаўнераў. Паўстанне доўжылася да паловы траўня і завершылася поўным знішчэннем «яўрэйскага раёну» ў Варшаве.
Прэс-сакратар Музея Варшаўскага гета Мілка Скальска тлумачыць, што арганізатары ўрачыстасці вырашылі ўшанаваць памяць яўрэйскіх паўстанцаў у інтэрнэце, дзе можна знайсці гістарычныя дакументы, кінарэпартажы, успаміны, сведчанні, а таксама выставу «Кожны трэці сярод нас».
Сёлетні Марш памяці будзе віртуальным. У 16.00 на старонцы Музея Варшаўскага гета, www.1943.pl, можна паслухаць радыёпастаноўку «Калі ўзнікла Варшаўскае гета» рэжысёра Паўла Пасіні.
Галоўны равін Польшчы Міхаэль Шудрых адзначае, што паўстанне было змаганнем за жыццё і чалавечую годнасць. –Яго героі паказалі, што чалавек нягледзячы на вонкавае зняволенне да канца можа заставацца свабодным унутры, – адзначыў равін. – Паўстанне мела сімвалічны характар. Нягледзячы на час, нам нельга забыць пра яго герояў.
У 12.00 пад помніка Герояў гета ў Варшаве галоўны равін будзе маліцца за герояў паўстання.
ав