Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы пры садзейнічанні памежнікаў затрымала ліванца, падазраванага ў супрацоўніцтве з Ісламскай дзяржавай. Паводле звестак спецслужбаў, мужчына кантактаваў з баевікамі «Ісламскай дзяржавы» і аказваў ім фінансавую падтрымку.
Прэсавы сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын заявіў, што затрыманы ўяўляў рэальную пагрозу для бяспекі Польшчы. Грамадзянін Лівану планаваў арганізаваць тэрарыстычную групоўку ў Польшчы і краінах Заходняй Еўропы:
-Гэты чалавек паставіў сабе мэту – стварыць тэрарыстычную сетку, якая ў Польшчы і ў іншых краінах Еўропы павінна была бы ажыццяўляць тэракты. Затрыманы мае сямейныя сувязі з баявякамі «Ісламскай дзяржавы» у Сірыі ды Іраку.
Мужчына быў затрыманы і па рашэнні суда бліжэйшыя тры месяцы правядзе пад вартай у цэнтры для бежанцаў. Наступным крокам будзе ініцыяванне працэдуры дэпартацыі падазраванага.
IAR/эж