Міністэрства сельскай гаспадаркі Польшчы заклікае купляць польская прадукты. У міністэрстве перакананыя, польскія прадукты маюць выдатную якасць, а таму трэба ў першую чаргу задавальняць уласныя патрэбы айчынная ежай і тым самым падтрымліваць фермераў і перапрацоўчую галіну гаспадаркі.
Палякі маюць выдатную магчымасць – купляць якасныя і экалагічныя прадукты непасрэдна ў вытроворцы. Нярэдка фермеры прапаноўваць дастаўку сваёй прадукцыі дадому.
Урсула Сабак з Лалінаў, што ў Гарвалінскім павеце вырабляе сычужныя сыры. Фермерка ў размове з Польскім радыё Падляшша паведаміла, што пандэмія каранавіруса прывяла да значнага скарачэння продажаў. Аднак Урсула Сабак разлічвае на паляпшэнне эканамічнай сітуацыі:
-Усё будзе добра, я вялікі аптыміст. Трэба трошкі цярпення. Зараз смяюся і думаю, што хутка перад маёй хатай з’явіцца чарга кліентаў, – «І мне таксама»!
Нагадаем, Польшча паступова пачала «размарожваць» гаспадарку. З 20 красавіка ў крамах плошчай да 100 квадратных метраў могуць знаходзіцца чатыры чалавекі ў разліку на адну касу; у вялікіх крамах плошчай больш за 100 квадратных метраў – адзін чалавек на 15 квадратных метраў.
IAR/эж