Беларуская Служба

Нарастае канфлікт паміж урадам і Дзяржаўнай выбарчай камісіяй Польшчы

20.04.2020 13:18
Імаверна 24 красавіка будзе падрыхтаваная адмоўная экспертыза Камісіі аб завочным галасаванні.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com / corgarashu

Паводле штодзённкі Gazeta Wyborcza, Выбарчая камісія рыхтуецца выдаць па гэтаму пытанню адмысловую заяву, якая можа зруйнаваць кіроўны лагер «Права і справядлівасці».

Дзяржаўная выбарчая камісія на пачатку тыдня плануе апублікаваць заяву, якая будзе пратэстам супраць пазбаўлення яе паўнамоцтваў па арганізацыі выбараў. 24 красавіка будзе падрыхтаваная адмоўная экспертыза, якая тычыцца завочнага галасавання, піша «Gazeta Wyborcza».

Адна з крыніцаў выдання ў Дзяржаўнай выбарчай камісіі паведаміла, што цяпер роля Камісіі зводзіцца да абвяшчэння вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Крыніца дадае што, на яе думку, увесь выбарчы працэс у Польшчы, у сувязі з папраўкамі да так званага «антыкрызіснага шчыта», фактычна застаецца ў руках міністра дзяржаўных актываў Яцэка Сасіна. Новаўвядзенні ўрада, пазбаўляюць Выбарчую камісію права друку выбарчых бюлетэняў і афіцыйных бланкаў. Пацярпелі таксама паўнамоцтвы органаў мясцовай улады.

Палажэнні новага закона не адпавядаюць тым, якія ўтрымліваюцца ў Законе аб завочным галасаванні ад 6 красавіка, бо паводле яго форму выбарчых бюлетэняў вызначыць міністр пасля кансультацый з Дзяржаўнай выбарчай камісіяй.

Gazeta Wyborcza пераконвае, што будучая заява Дзяржаўнай выбарчай камісіі Польшчы будзе вельмі крытычная і ў ёй можа з’явіцца фармулёўка аб тым, што завочная форма галасавання парушае, гарантаваныя Канстытуцыя, выбарчыя правы.

эж

Урад плануе правесці прэзідэнцкія выбары ў траўні

20.04.2020 10:03
Раніцай 20 красавіка ў Польшчы налічвалася 9287 носьбітаў каранавіруса, а 360 пацыентаў у выніку COVID-19 памерлі.