Анджэй Дуда падкрэсліў, што дзякуючы супрацоўніцтву з прэм'ер-міністрам Матэвушам Маравецкім і міністрам аховы здароўя Лукашам Шумоўскім ён правёў паспяховыя перамовы з прэзідэнтамі Кітая, Паўднёвай Карэі і ЗША. Прэзідэнт Польшчы растлумачыў, што размовы з сусветнымі лідарамі прывялі да канкрэтных вынікаў.
Прэзідэнт Дуда заявіў на прэсавай канферэнцыі, прысвечанай яго палітыка-сацыяльным мэтам, што гутарка са старшынём КНР дазволіла набыць значную колькасць медыцынскага абсталявання:
-Наступствам маі перамоваў са старшынём КНР сталі шматлікія дастаўкі медычнага абсталявання з Кітаю. Перад усім сюды прывозілі ахоўная абсталяванне для медычных і іншых службаў, якія змагаюцца з пандэміяй. Мы ўсе бачылі дастаўку гэтых прыладаў. Мы заладзілі транспарт, і будзем ладзіць надалей.
Прэзідэнт Анджэй Дуда дадаў, што ўжо вядуцца перамовы аб куплі тэстаў у амерыканцаў. Польскі лідар растлумачыў, што таксама размаўляў на гэтую тэму з міністрам аховы здароўя Лукашам Шумоўскім і выказаў надзею, «што ў бліжэйшыя дні мы ўбачым станоўчыя вынікі гэтага».
IAR/эж