Беларуская Служба

Прэм’ер Польшчы заклікае прыняць «Другі План Маршала» для Еўропы

21.04.2020 11:35
«У Еўропы няма ніякага іншага задання апроч новага Плана Маршала».
.
М. МаравецкіPAP/Mateusz Marek

Матэвуш Маравецкі кажа аб неабходнасці моцнай падтрымкі еўрапейскай эканомікі, што пацярпела ад наступстваў эпідэміі каранавіруса. Кіраўнік польскага ўраду паведаміў, што ў ходзе суботняй гутаркі са старшынёй Еўрапейскай Камісіі Уршуляй фон дэр Ляйен заклікаў да новых метадаў у барацьбе з крызісам.

«Мы дамовіліся аб тым, што ўсе нашы дзеянні сёння вельмі неабходныя, але гэта толькі першы крок, першы кіламетр у марафоне», – казаў Матэвуш Маравецкі. Як адзначыў кіраўнік польскага ўрада, неабходна рэарганізаваць эканамічны парадак у Еўропе:

-У Еўропы няма ніякага іншага задання апроч новага Плана Маршала. План Маршала ХХІ стагоддзя, які дазволіць не толькі захаваць існуючыя працоўныя месцы, але паднесці Еўропу на больш высокі гаспадарачы ўзровень пасля каранавіруса, пасля гэтага крызісу.

Прэм'ер Маравецкі таксама паведаміў, што за 3 тыдні было пададзена 1,5 мільёна заявак на падтрымку ў рамках так званага «антыкрызіснага шчыту». Кіраўнік урада прывёў даклады заходніх фінансавых інстытутаў, якія падкрэсліваюць вялікі абʼём пакета дапамогі, падрыхтаванага польскімі ўладамі.

IAR/эж