Кіраўнік Канцылярыі прэм'ер-міністра Польшчы Міхал Дворчык, у кантэксце падрыхтоўкі да правядзення прэзідэнцкіх выбараў, падкрэсліў, што падчас выступлення членаў Дзяржаўнай выбарчай камісіі і нацыянальнага выбарчага бюро была перададзена інфармацыя аб тым, што мерапрыемствы, якія павінны быць рэалізаваны на сённяшні дзень, былі выкананы. Аднак палітык адзначыў, што існуе нявызначанасць у дачыненні да таго, як менавіта будзе выглядаць галасаванне:
- Прытрымліваючыся меркавання, што дзеля бяспекі палякаў не варта праводзіць выбары традыцыйным чынам, мы зрабілі прапанову аб завочным галасаванні, аналагічнае таму, якое праводзіцца ў іншых краінах. На жаль, Сенат, рашэннем старшыні Гродскага, вырашыў гэты законапраект прааналізаваць, каб не сказаць «пакласці ў маразілку», на максімальна магчымы тэрмін – на 30 дзён.
Гаворачы пра дату выбараў шэф Канцылярыі прэмʼера Міхал Дворчык падкрэсліў, што «мы павінны прытрымлівацца Канстытуцыі». Паводле Асноўнага закона, апошні тэрмін правядзення выбараў – 23 траўня.
эж