Рознічны гандаль упаў у сакавіку на 7,1% у гадавым вылічэнні. Такую інфармацыю апублікавала Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы. Галоўны эканаміст «Паштовага банку» Моніка Куртэк сказала, што менавіта гандаль стаў той галіной гаспадаркі, якая больш за ўсё адчувае наступствы пандэміі каранвіруса:
-Імклівае спыненне працы крамаў ды іншых установаў гандлю спрычынілася да рэзкага падзення аб’ёмаў пакупак. Самае вялікае падзенне тычылася абутку і вопраткі – 50% ў гадавым вымярэнні. Таксама больш чым на 30% знізіліся продажы аўтамабіляў.
Паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Польшчы, прыкметна павялічыўся інтэрнэт-гандаль. Рост продажаў у сеціве крануў не толькі абутак і вопратку, але таксама кнігі, мэблю і бытавую тэхніку.
IAR/эж