Беларуская Служба

Польскія ваенныя лекары накіроўваюцца на дапамогу Славеніі і ЗША

22.04.2020 15:31
Місія палякаў у Славеніі носіць вучэбна-экспертны характар»
Борт Міністэрства абароны Польшчы накіроўваецца ў СлавеніюTwitter/Ministerstwo Obrony Narodowej

Чатыры лекары з Ваеннага медычнага інстытуту пачалі місію ў Славеніі. Ваенныя медыкі будуць працаваць у сталіцы краіны – Любляне да пятніцы.
«Місія палякаў у Славеніі носіць вучэбна-экспертны характар», – сказаў міністр нацыянальнай абароны Польшчы Мар'юш Блашчак. Палітык дадаў, што, з аднаго боку, гэта магчымасць падзяліцца польскім вопытам, здабытым у італьянскай Ламбардыі, дзе медыкі працавалі ў палявым шпіталі, а з другога – гэта магчымасць даведацца аб працэдурах, якія выкарыстоўваюцца падчас барацьбы з каранавірусам у іншых дзяржавах.

Міністр абароны Польшчы таксама нагадаў, што даручыў правесці медычную падрыхтоўку сярод вайскоўцаў. Такія курсы ўжо скончылі 15 тысяч чалавек, яшчэ адна група толькі пачала заняткі.

Паводле кіраўніка абарончага ведамства Марʼюша Блашчака, любы салдат з медычнымі навыкамі зможа ў будучыні больш эфектыўна ўдзельнічаць у барацьбе з эпідэміяй каранавіруса.

Міністр таксама паведаміў, што заўтра ў ЗША адправіцца яшчэ адна група ваенных лекараў на барацьбу з COVID-19. Палякі будуць знаходзіцца ў створаным у Чыкага найбуйнейшым палявым шпіталі, які зможа аказваць дапамогу больш за 2200 пацыентам адначасова.

У ЗША паляцяць дзевяць медыкаў з Ваеннага медычнага інстытуту ў Варшаве. У Чыкага яны правядуць сем дзён. Падчас знаходжання там лекары будуць наведваць навуковыя семінары і вебінары з экспертамі, якія змагаюцца з COVID-19. Мэта місіі – атрымаць больш вопыту, які можна будзе выкарыстоўваць для паляпшэння нацыянальнай сістэмы прафілактыкі і барацьбы з эпідэміямі каранавіруса.

PAP/эж