На першым з пяці ўчасткаў аўтамагістралі А1 паміж Чэнстаховай і Тушыным пакладзена бетоннае пакрыццё. Галоўнае ўпраўленне аўтадарог разлічвае на тое што, да канца года рух з Чэнстаховы ў Лодзь будзе ажыццяўляцца ўжо па новай шашы.
Прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення аўтадарог Польшчы Шыман Пехавяка падкрэслівае, што будаўніцтва шашы А1 ідзе ў адпаведнасці з графікам, нягледзячы на эпідэмію каранавіруса:
-У Польшчы не была ўведзена адміністрацыйная забарона на вядзенне буданіўчых прац. Аднак былі зацверджаны эпідэміялагічныя абмежаванні: адлегласць паміж працаўнікамі, дэзынфекцыя прыладаў працы. Гэтыя ўмовы не перашкаджаюць рэалізоўваць дадзены інвестыцыйны праект паводле першапачатковага плану.
Падрадчыкі пачалі выкарыстоўваць спецыялізаванае абсталяванне, якое ўкладвае амаль 30-сантыметровы пласт бетону па ўсёй шырыні будучай праезнай часткі аўтамагістралі А1.
IAR/эж