Беларуская Служба

«Наша мэта – поўная незалежнасць ад паставак газу з Расіі»

04.05.2020 17:09
«У 2022 годзе заканчваецца наш кантракт з «Газпромам», пасля гэтага ў нас будзе не расійскі, а нарвежскі газ».
Jerzy Kwieciński
Jerzy KwiecińskiPR

Наша мэта – поўная незалежнасць ад паставак газу з Расіі, заявіў старшыня праўлення дзяржаўнага акцыянернага таварыства «Польская нафтагазавая кампанія» Ежы Квяціньскі ў эфіры Польскага радыё.

Ён сказаў, што Расія надалей застаецца найбольшым пастаўшчыком «блакітнага паліва» ў Еўропу, у тым ліку і на польскі рынак. Другой важнай крыніцай паставак газу ў Еўропу з'яўляюцца радовішчы на нарвежскім шэльфе. «У 2022 годзе заканчваецца наш кантракт з «Газпромам», пасля гэтага ў нас будзе не расійскі, а нарвежскі газ», сказаў Ежы Квяціньскі.

Як паведамлялася, у бліжэйшыя дні пачнецца будаўніцтва газаправода Baltic Pipe. Па згаданым трубаправодзе «блакітнае паліва» будзе пастаўляцца з нарвежскага шэльфа ў Данію і далей – у Польшчу.

Плануецца, што газаправод Baltic Pipe будзе ўведзены ў эксплуатацыю 1 кастрычніка 2022 года.
Труба Baltic Pipe павінна злучыць газавыя сеткі Нарвегіі, Даніі і Польшчы. Бюджэт праекту складае 280 млн еўра.

вс