Беларуская Служба

У Польшчы грамадзянам, што здымаюць кватэры, на час эпідэміі могуць даплачваць да 330 еўра ў месяц

04.05.2020 18:21
Адпаведныя прапановы знаходзяцца ў пакеце дапамогі, які ў бліжэйшы час разгледзіць Рада міністраў Польшчы.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Pixabay

Міністэрства развіцця Польшчы прапануе субсідыі людзям з нізкімі даходамі, якія здымаюць кватэры, і сітуацыя якіх пагоршылася з-за эпідэміі каранавіруса. Адпаведныя прапановы знаходзяцца ў пакеце дапамогі, які ў бліжэйшы час разгледзіць Рада міністраў Польшчы.

Віцэ-прэм'ер і міністр развіцця Польшчы Ядвіга Эмілевіч паведаміла, што штомесячная дапамога можна скласці да 1500 злотых (каля 330 еўра). Яна б выплачвалася максімальна на працягу паўгода і складала б максімальна 75% ад квартплаты.

вс