У вясеннім эканамічным прагнозе Еўрапейская Камісія заявіла, што чакае сёлета скарачэння ВУП Польшчы на 4,3%, што менш, чым у любой іншай краіне Еўрапейскага Звязу. Камісія прагназуе, што ВУП Супольнасці у 2020 годзе ў цэлым упадзе на 7,4 %.
Камісія заявіла, што чакае аднаўлення эканамічнага росту ў 2021 годзе, а валавы ўнутраны прадукт Польшчы сёлета павялічыцца на 4,1%.
На фоне пандэміі каранавіруса ў мінулым месяцы польскі ўрад падлічыў, што ВУП краіны можа скараціцца на 3,4%.
Міністр фінансаў Польшчы Тадэвуш Касцьінські заявіў журналістам у красавіку, што амбіцыйны збалансаваны бюджэт Польшчы на 2020 год, заснаваны на мэтавых паказчыках, прынятых да каранавіруснага крызісу, і чаканы рост эканомікі на 3,7% у гэтым годзе, хутчэй за ўсё, будзе перагледжаны ў канцы чэрвеня або на пачатку ліпеня.
Між тым, Сусветны банк заявіў, што чакае запаволення росту польскага ВУП у гэтым годзе да 0,4%, а затым у 2021 годзе магчымае аднаўленне росту прыкладна да 2%.
PAP/эж