За апошнія суткі ападкі былі зафіксаваныя на тэрыторыі амаль усёй Польшчы, паведамляе Інстытут метэаралогіі і воднай гаспадаркі. Усё менш і менш станцый замеру ўзроўню вады натуюць паніжаныя адзнакі.
– Каб перадухіліць гідралагічную засуху, нам трэба каля 10 тыдняў бесперапынных дажджоў, – тлумачыць Сергіюш Керузель, прэсавы сакратар дзяржаўнага прадпрыемства «Польскія воды». Як тлумачыць эксперт, папярэднія прагнозы ўказвалі на тое, што травень будзе лепшы, больш «вільготны» у параўнанні з сухімі сакавіком і красавіком.
Пакуль прагнозы спраўджваюцца. Дзякуючы дажджам у апошнія дні воднае становішча Польшчы палепшылася. У некаторых ваяводствах таксама падняўся ўзровень вады ў рэках. Найбольшую колькасць ападкаў зафіксавалі вымяральныя станцыі ў раёне вадазбору Буга.
Паводле доўгатэрміновых прагнозаў, якія спалучаныя з высокай недакладнасцю, травень і пачатак чэрвеня будуць «крыху больш вільготнымі». – Аднак, чым далей, тым больш сквару і менш ападкаў – папярэджваюць навукоўцы.
TVP/эж